Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі

Уладзімір Рыгоравіч Кузіч нарадзіўся 23 лютага 1940 г. у вёсцы Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў мнагадзетнай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы адслужыў у Савецкай арміі, у Кіеве. Працоўную дзейнасць пачаў на будаўніцтве Чалябінскага металургічнага завода, куды быў накіраваны па камсамольскай пуцёўцы ў 1963 г.

Яўген Іванавіч Кудзінаў нарадзіўся 10 лістапада 1929 г. у вёсцы Косар Чэрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Рана далучыўся да цяжкай сялянскай працы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны скончыў сямігодку і паступіў у Магілёўскае педагагічнае вучылішча. Па заканчэнні вучылішча ў 1948 г. накіраваны на працу настаўнікам у Хвалаўскую пачатковую школу Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Павел Сямёнавіч Палто нарадзіўся 26 снежня 1929 г. у вёсцы Моталь Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З маленства ведаў цану нялёгка здабытага хлеба. У 1950–1952 гг. праходзіў службу ў Савецкай арміі. Пасля звальнення ў запас малады чалавек вырашыў працаваць у калгасе. Дужыя, спрытныя рукі паспявалі ўсюды. Вясёлы характар, павага да старэйшых і ўменне даводзіць да канца самую складаную працу вылучалі яго сярод маладых калгаснікаў.

Іван Данілавіч Бінько нарадзіўся 15 мая 1934 г. у вёсцы Моталь Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Любоў да працы на зямлі яму перадалася ад бацькоў і дзеда. Гаспадарка ў сям’і была вялікая. З сямі гадоў Іван Бінько выконваў абавязкі пастуха, дапамагаў у іншых работах. Пакуль бацька, Даніла Васільевіч, працаваў у леспрамгасе, ён разам з дзедам выконваў усю мужчынскую працу.

Уладзiмiр Лявонцьевiч Бядуля нарадзiўся 24 мая 1927 года ў вёсцы Падомша Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласцi) у сялянскай сям’і. З дванаццаці гадоў араў зямлю, з чатырнаццаці — касіў. Закончыў сельскагаспадарчую школу. Служыў у Савецкай армii з сакавіка 1945 года шэсць гадоў. У 1951–1955 гадах быў на камсамольскай рабоце ў Брэсцкiм гаркаме ЛКСМБ: iнструктар, загадчык аддзела, другi сакратар.

Аляксей Сцяпанавіч Скакун нарадзіўся 1 сакавіка 1946 года ў вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.

У 1964 годзе, пасля заканчэння Дастоеўскай сярэдняй школы, Аляксей Скакун паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, які скончыў у 1969 годзе. Сваю працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам калгаса “Красная звезда” Іванаўскага раёна.